ЕС распрацаваў план адмовы ад расійскага газу.
«Ён будзе ўключаць 50 млрд кубаметраў імпарту звадкаванага прыроднага газу з ЗША ці Катара, дадатковыя 10 млрд на існуючых трубаправодах, паскарэнне марскіх ветраных турбін і фотаэлектрычных панэляў, якія дадуць 25 млрд кубаметраў» — заявіў еўракамісар Цьеры Брэтон у інтэрв'ю каналe Europe 1.
У 2021 годзе каля 45% імпарту прыроднага газу ў ЕС прыходзілася на Расію. ЕС імпартуе з Расіі 155 млрд кубаметраў у год.





