Затрыманаму на мінулым тыдні журналісту Аляксандру Любенчуку выставілі абвінавачванні.
Неўзабаве ён будзе пераведзены ў СІЗА на Валадарскага.
Дакладны крымінальны артыкул, які інкрымінуюць Любенчуку, невядомы (адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні).
Ёсць звесткі, што Аляксандр захварэў у турме, паведамляе Белсат.