У прыватнасці, у яго ўключылі дзевяць лакальных тэлеграм-чатаў, тры Youtube-каналы, звязаныя з праектам Nexta, іх старонкі і матэрыялы ў Telegram, Facebook, Укантакце, Instagram.
Таксама «экстрэмісцкімі» прызнаныя сайты ініцыятыў By_help, Media Solidarity Belarus, BYSOL, voicesfrombelarus.com, іх матэрыялы ў сацсетках (Telegram, Facebook, Укантакце, Instagram).
У пералік уключылі сайт «платформы фінансавання перамен» digitalsolidarity.io, старонкі ініцыятывы ў Instagram і Facebook, мабільную праграму ў крамах App Store і Google Play.
Акрамя таго, спіс дапоўнены асабістымі старонкамі ў сацыяльных сетках актывістаў Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага і Аляксея Кузьмянкова (Alexis Kendoo). У гэтых выпадках гаворка ідзе пра Facebook.
«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаныя Telegram— і Youtube-каналы Стрыжака (сузаснавальнік By_help, BYSOL і іншых роднасных ініцыятыў).
Суд прысвоіў аналагічны статус персанальным старонкам у Instagram актывістак Марыі Забары і Аляксандры Зверавай.
Усе людзі, чые асабістыя старонкі патрапілі ў спіс, знаходзяцца за мяжой.





