Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта. З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна.

У 1993—1995 гадах працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). 

Аўтар паэтычных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013) і іншых.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
21
Абуральна
0