Як працуе кікшэрынг (пракат самакатаў)?

Усяго на мінскіх вуліцах сэрвіс выставіў больш за 2000 новых самакатаў. Узяць і пакінуць іх можна толькі на віртуальнай паркоўцы, пазначанай у мабільнай праграме. У сэрвісе запэўніваюць, што ўсе паркоўкі размешчаныя ў крокавай даступнасці адна ад адной і пакрываюць не толькі цэнтр, але і спальныя раёны.

А яшчэ сэрвіс дамовіўся з гарадской адміністрацыяй, каб нанесці разметку ў месцах віртуальных парковак, — так будзе прасцей іх знайсці і пакінуць самакат у правільным месцы.

Хуткасць самакатаў абмежаваная распрацоўшчыкам 25 км/г. Кожнаму карыстальніку перад першай паездкай будзе прапанавана прайсці ў мабільнай праграме навучальны інструктаж.

Таксама варта ведаць, што ў Мінску ёсць зоны, не прызначаныя для руху электрасамакатаў — напрыклад, прамысловыя кварталы. Пры ўездзе ў забароненую зону прылада выдае спецыяльны гукавы сігнал і спыняецца. Усе зоны адзначаныя ў мабільнай праграме.

І колькі гэта каштуе?

У базавым тарыфе старт паездкі каштуе 1 руб., хвіліна — 20 капеек.

Кошт паездкі змяняецца па алгарытме дынамічнага цэнаўтварэння — у залежнасці ад попыту, колькасці даступных самакатаў, іх зараду і іншых параметраў. Для тых, хто карыстаецца самакатамі рэгулярна, ёсць магчымасць падпісацца на Whoosh Pass — тады не трэба будзе плаціць за старт паездкі.

Для новых карыстальнікаў дзейнічае зніжка па прамакодзе FIRSTRIDE, яго трэба актываваць да старту паездкі.

Whoosh — чацвёрты кікшэрынг, які пачаў працу ў Мінску. Акрамя яго ў сталіцы працуюць беларускія Kolobike і Eleven, а таксама казахскі Jet.

Клас
10
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
6