Фота: БелТА

Па словах Ландсбергіса, святар быў выключаны з санкцыйнага спісу «рашэннем кіраўніцтва перад самым выхадам прававога дакумента».

«Ну, вядома, нават палітычнае пагадненне было знойдзенае. Не ведаю, па якіх прычынах (быў выключаны), адказаць не магу. Але гэта дазваляе казаць пра тое, што ў нас ёсць прававая аснова, практычна быў палітычны кансэнсус, таму мы можам паспрабаваць пашукаць зноўку», — сказаў міністр.

На мінулым тыдні афіцыйна набыў моц шосты пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі з-за вайны ва Украіне. Нягледзячы на пэўныя выключэнні, якія тычацца Венгрыі, ЕС адмовіўся ад экспарту расійскай нафты танкерамі.

Усё ж пазіцыя Будапешта таксама прывяла і да выключэння з санкцыйнага спісу праваслаўнага святара. Па словах прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, увядзенне санкцый супраць Кірыла супярэчыла б «свабодзе веравызнання».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру