Асуджаныя — падданыя Вялікабрытаніі Шон Пінер і Эйдэн Эслін, а таксама падданы Марока Саадун Брагім. Іх абвінавачвалі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса «ДНР»: «здзяйсненне злачынства групай асоб», «гвалтоўны захоп улады або гвалтоўнае ўтрыманне ўлады», «наёмніцтва» і «праходжанне навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці».

Шон Пінер, Эйдэн Эслін і Саадун Брагім прызналі сябе вінаватымі па артыкулах аб праходжанні навучання для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці і па артыкуле аб захопе ўлады. Разам з тым яны сцвярджаюць, што не з'яўляліся наёмнікамі — і з пункту гледжання заканадаўства Украіны, гэта менавіта так.

«Па сукупнасці злачынстваў суд пастанавіў усім тром прызначыць выключную меру пакарання — смяротнае пакаранне».

Яны маюць права абскардзіць прысуд на працягу аднаго месяца з дня яго абвяшчэння. Усе трое пацвердзілі сваё рашэнне падаць апеляцыю.

Судовы працэс пачаўся 6 чэрвеня

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру