«На радзіме яму пагражае да 5 гадоў за падтрымку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі і жыхароў Данбаса», — расказаў вядучы. Па якім артыкуле заведзеная крымінальная справа, не ўдакладняецца.

31 мая Мікалаек напісаў у суполку «КПРФ Севостополь», што ягоны допыт скончыўся і ён «атрымаў абвінавачванні». У дакументах пазначана, што ён падазраецца паводле артыкула аб публічным падбухторванні да развязвання вайны (частка 3 артыкула 117 КК Польшчы) і аб публічным закліку да ўчынення злачынства (артыкул 126а КК Польшчы). 

Падставай для крымінальнага пераследу паслужылі каментары і паведамленні карыстальніка ў Фэйсбуку з 24 лютага да 4 сакавіка, у якіх ён «падтрымаў Расію, Уладзіміра Пуціна, расійскае войска». Акрамя таго, ён «ацаніў развязванне і вядзенне захопніцкай вайны і гвалт над украінскім насельніцтвам па прычыне нацыянальнай прыналежнасці».

На відэа, якое паказвае БТ, Мікалаек на рускай мове расказвае пра «русафобію ў Польшчы», заяўляе, што ў яго родным горадзе Свідніцы вісіць, як ён сам лічыць, «антырасійскі білборд «з надпісам «Слава Украіне, Героям слава» і сцвярджае, што ў яго краіне свабоды слова няма, а ў Беларусі — ёсць.

Мікалаек сярод іншага вядомы тым, што ў 2020 годзе на выбарах прэзідэнта Польшчы ўпісаў у бюлетэнь кандыдата «Putin W. W.». Таксама расійскія СМІ пісалі пра тое, што ён быў ініцыятарам ускладання кветак на могілках савецкім вайскоўцам у Свідніцы у 2019 годзе і аднаўлення могілак у 2022-м.

Ва Украіне Мікалаек унесены ў базу праекта «Міратворац» як «антыўкраінскі прапагандыст».

Клас
5
Панылы сорам
23
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3