«Калі Расія адкліча сваё прызнанне незалежнасці Літвы ў 1991 годзе, Літва адкліча Палянаўскую ўгоду 1634 года і запатрабуе, каб Пуцін пакарыўся ўладзе Уладзіслава IV і вярнуў усе акупаваныя тэрыторыі Вялікаму княству. Смаленск — гэта Літва!» — напісаў дэпутат Матас Малдэйкіс.

Паводле Палянаўскай угоды 1634 года, Смаленск са Смаленшчынай, гарады Рослаўль, Белая, Трубчэўск, Невель, Себеж, Старадуб прызнаваліся за Вялікім Княствам Літоўскім, але Вялікі князь Уладзіслаў за грошы зракаўся тытулу маскоўскага цара, які ў яго быў з часоў так званага «смутнага часу».

Чытайце таксама:

У Дзярждуму ўнеслі законапраект аб адмене пастановы аб прызнанні незалежнасці Літвы

Пуцін: Пётр I вяртаў і ўмацоўваў тэрыторыі, на наш час таксама выпала гэтая доля

Клас
43
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0