Фота: МНС

Фота: МНС

10 чэрвеня ў 03.08 выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што згубіліся двое дзяцей у Бабруйскім раёне.

Браты — 17-гадовы Юрый і 11-гадовы Міхаіл — каля 17.00 адправіліся з дому ў вёсцы Бабіна-1 да агульных знаёмых у вёску Іванаўка. У раёне 22.00 бацька патэлефанаваў на мабільны тэлефон старэйшаму сыну, але той не адказваў. Праз паўгадзіны тэлефон стаў недаступны.

Бацька хлопчыкаў паведаміў пра знікненне дзяцей у міліцыю. Да пошукаў далучыліся ратавальнікі. Дзяцей шукалі ўсю ноч, усяго для пошукаў прыцягвалася 17 адзінак тэхнікі і 43 чалавекі.

10 чэрвеня ў 7.30 дзяцей сустрэлі ў вёсцы Кайманава. Яны распавялі, што засталіся начаваць у свайго сябра ў вёсцы Іванаўка, а цяпер ідуць дадому

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1