Вуліца ў Севераданецку. Чэрвень 2022. AP Photo/Oleksandr Ratushniak

Данец жа называюць «Северскім», бо яго вытокі былі ў Северскім княстве, у землях севяран — старадаўняга славянскага саюза плямён. Яны жылі ў рэгіёне між Чарнігавам, Сумамі, Палтавай, Бранскам і Курскам, іх адрозніваюць па спіралепадобных скроневых колцах. Ранейшая рускамоўная назва «Северный Донец» была памылковай.

Назва «Лісхімстрой» паходзіла ад Лісічанскага раёна.

Правільная ўкраінская назва горада, згодна з дзейным правапісам, — Сіверськодонецьк, гэта адпавядае этымалогіі (ад рэчкі Северскі Данец).

Аднак некаторыя лічаць правільным варыянт Сіверськодонецьке (бо: «місто», іншыя — Сєверодонецьке, яшчэ ёсць варыянт — Сєверодонецьк. На гербе горада, зацверджаным у 1995 годзе, напісана Сєвєродонецьк.

Карацей, горад малады, назва не ўстаялася, пакінем гэтыя спрэчкі ўкраінцам, дай божа, каб яны яго адстаялі і адбудавалі, бо ён зусім разбураны пасля двух месяцаў расійскай аблогі.

А па-беларуску Северскі Данец выводзіць нас на «Севераданецк», такога напісання «Наша Ніва» і трымаецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру