Будынак Міністэрства інфармацыі ў Мінску
«Міністэрства інфармацыі Беларусі абуранае аднабаковым рашэннем кампаніі Globeсast аб адключэнні тэлеканала «Беларусь-24» ад спадарожнікавага вяшчання на шэраг краін Еўрапейскага і Ціхаакіянскага рэгіёна», — напісалі ў канале.
Асабліва Мінінфарм абурае тое, што кампанія нават не паведаміла Белтэлерадыёкампаніі пра адключэнне, якое мае адбыцца. У Міністэрстве назвалі гэта «праявай эрозіі права і татальнай стэрылізацыі інфармацыйнай прасторы заходніх краін».





