Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Паклапаціцца пра сэрца

Рэгулярная язда на ровары — добры спосаб знізіць рызыку хвароб, якія развіваюцца пры маларухомым ладзе жыцця. Па сваёй прыродзе язда на ровары — гэта аэробная трэніроўка, то-бок падчас яе ўмацоўваецца сардэчна-сасудзістая і дыхальная сістэмы арганізма. Ёсць нават даныя, што рэгулярная язда на ровары (30 кіламетраў на тыдзень) можа знізіць рызыку сардэчных хвароб амаль на 50%, піша onet.pl.

Умацаваць свае косткі і суставы

Шукаеце бяспечны, цікавы і малатраўматычны від спорту для любога ўзросту? Звярніце ўвагу на язду на веласіпедзе. Нагрузка з супрацівам, да якой і належыць гэты спорт, з’яўляецца адным з лепшых спосабаў павысіць шчыльнасць костак і знізіць рызыку астэапарозу. Язду на ровары рэкамендуюць нават людзям з остэаартрозам каленнага сустава, бо яна не нагружае пашкоджаныя хваробай калені, можа паскорыць іх аднаўленне і знізіць непрыемныя сімптомы артрозу.

Скінуць лішнюю вагу

Незалежна ад таго, хочаце вы скінуць вагу ці падтрымаць яе на стабільным узроўні, язда на ровары — добры спосаб спаліць непатрэбныя калорыі. У залежнасці ад інтэнсіўнасці трэніроўкі і вагі спартсмена за паўгадзіны велашпацыру можна спаліць да 300 калорый! Пры гэтым вы нагружаеце не толькі мускулы спіны і ягадзіц, але і ўмацоўваеце паяснічны аддзел пазваночніка, мускулы жывата і плячэй.

Палепшыць свой псіхічны стан

Варта памятаць, што язда на ровары карысная не толькі для нашага цела, але і для псіхікі. Зараз, калі навокал столькі стрэсаў, людзі часта шукаюць спосаб расслабіцца і адцягнуць сваю увагу ад праблем, і язда на веласіпедзе ў гэтым вельмі дапамагае. Тое задавальненне, якое вы атрымаеце падчас велашпацыру, дапаможа супакоіць розум і знізіць рызыку дэпрэсіі і іншых псіхічных захворванняў.

Зрабіць крок насустрач экалогіі

Аўтамабілі — прычына мноства шкодных выкідаў: адна машына, па даных амерыканскага Упраўлення па ахове навакольнага асяроддзя, выкідае ў атмасферу 4,6 тон вуглякіслага газу ў год! Еўрапейская федэрацыя веласіпедыстаў падлічыла, што язда на ровары ў сярэднім у 13 разоў менш шкодная для экалогіі, чым язда на машыне.

Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Не, толькі 7500

Гадамі штодзень вісеў на турніку і вырас на 8 сантыметраў. Рэальна?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0