Дураў адзначыў, што з-за істотнага росту колькасці карыстальнікаў з моманту заснавання Telegram у 2013 годзе узраслі і выдаткі на сервер. Дагэтуль месенджар не ўводзіў ніякіх дадатковых абмежаванняў на загрузку медыяфайлаў і чатаў.

«Праблема ў тым, што калі б мы знялі ўсе абмежаванні для ўсіх, выдаткі на наш сервер і трафік сталі б некіравальнымі, таму вечарынка, на жаль, скончылася б для ўсіх», — піша ён.

Выхадам з сітуацыі стаў Telegram Premium, які зробіць пашыраныя паслугі платнымі. Пры гэтым, падкрэсліў Дураў, наяўныя бясплатныя паслугі зменаў не зведаюць.

Платная падпіска з'явіцца ў гэтым месяцы і дазволіць падпісантам таксама першымі атрымліваць усе абнаўленні месенджара.

Дураў адзначае, што ў бясплатнай версіі і надалей будуць з'яўляцца новыя функцыі. Таксама карыстальнікі без падпісак змогуць карыстацца такімі перавагамі Premium, як прагляд вялікіх дакументаў, медыя і налепак, дасланых карыстальнікамі Premium.

«Хоць нашыя эксперыменты з рэкламай, арыентаванай на прыватнасць, у агульнадаступных каналах «адзін да многіх» былі больш паспяховымі, чым мы чакалі, я лічу, што Telegram павінен фінансавацца перш за ўсё яго карыстальнікамі, а не рэкламадаўцамі. Такім чынам, нашы карыстальнікі заўсёды застануцца нашым галоўным прыярытэтам», — рэзюмаваў Дураў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру