Альфа-Банк павялічыў ліміты на зняцце наяўных: па далярах — з 10 тысяч да 20 тысяч, па еўра — з трох да дзесяці тысяч у месяц. «Беларускія і расійскія рублі выдаюцца адразу ж пры наяўнасці ў аддзяленні», — удакладняе банк.

Тэхнабанк павялічыў ліміты на выдачу наяўных даляраў па банкаўскіх картках — да 2000 даляраў у суткі.

Белгазпрамбанк 9 чэрвеня зняў абмежаванні на папаўненне валютных рахункаў, а таксама ўкладаў у валюце праз АРІП.

МТБанк падняў ліміты на зняцце наяўнай валюты. «На працягу каляндарнага месяца з бягучых рахункаў (у тым ліку рахункаў, доступ да якіх забяспечваецца з дапамогай банкаўскай плацежнай карткі) да 30 000 даляраў і 15 000 еўра, — удакладняе банк. — На працягу каляндарнага месяца ў аддзяленні банка можна замовіць усю суму цалкам або часткамі ў межах пазначанага ліміту».

Пераглядаюць стаўкі па ўкладах

ВТБ Банк (Беларусь) паведамляе, што зніжае працэнтныя стаўкі па адзыўных і безадзыўных дэпазітах фізічных асоб у далярах. Гаворка пра ўклады з тэрмінамі ад размяшчэння 95 дзён да 5 гадоў. «Зніжэнне памеру працэнтных ставак у залежнасці ад тэрміну размяшчэння складае ад 1,2 працэнтных пункта пры размяшчэнні дэпазітаў на 95 дзён да 0,4 працэнтных пункта пры размяшчэнні дэпазітаў на тэрмін 3 гады і 5 гадоў», — удакладняе банк.

Рашэнне знізіць працэнтныя стаўкі фінустанова тлумачыць «дынамікай рынкавых працэнтных ставак».

Белаграпрамбанк з 10 чэрвеня знізіў працэнтныя стаўкі па тэрміновых безадзыўных дэпазітах «Плюс да стабільнасці». Новыя стаўкі ў залежнасці ад тэрміну размяшчэння грошай цяпер складаюць: беларускія рублі — да 22,2% гадавых, даляры і еўра — да 7%, расійскія рублі — да 16,4%.

З 10 чэрвеня Альфа-Банк знізіў стаўкі па адзыўных рублёвых укладах «Альфа-Уклад». Так, стаўка па дэпазіце тэрмінам размяшчэння на 33 дні — 12,5%, 60 дзён — 13,5%. Таксама банк знізіў стаўку па безадзыўным рублёвым дэпазіце «Альфа-уклад» на 60 дзён — да 15%.

Закрыццё «спячых» рахункаў

Альфа-Банк 20 чэрвеня закрые «спячыя» рахункі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Гаворка пра тыя рахункі, па якіх апошнія шэсць месяцаў не пералічвалі грошы, а таксама па іх не праводзілі аперацыі (у гэтым выпадку закрыюць, калі рэшта грошай менш за адну базавую велічыню — 32 рублі).

РРБ Банк 8 чэрвеня паведаміў, што аднавіў магчымасць рабіць плацяжы ў інтэрнэт-крамах і анлайн-сэрвісах на тэрыторыі Беларусі карткамі гэтага банка.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1