Як адзначае reform.by, раней пагадненне прадугледжвала магчымасць перавозкі беларускіх нафтапрадуктаў чыгуначным транспартам і іх перавалку ў марскіх партах Паўночна-Заходняга рэгіёна РФ. Цяпер згадка рэгіёна будзе выключаная і дзеянне пагаднення распаўсюдзіцца на іншыя парты.
Беларускі ўрад яшчэ 8 чэрвеня ўхваліў праект пратакола аб унясенні змен.
Пагадненне было падпісанае ў лютым 2021 года. У адпаведнасці з ім, у 2021-2023 гадах планавалася пераваліць 9 836 000 т нафтапрадуктаў, уключаючы мазут, газойль, бензін і алей.
«Пасля ўвядзення санкцый асноўны збыт ішоў праз Украіну». Што цяпер адбываецца з нафтаперапрацоўкай





