Фота: «Ваяр»
«На Валынскім і Палескім напрамках падчас праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца прывядзенне падраздзяленняў у найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, — гаворыцца ў зводцы ўкраінскага ваеннага камандавання. — Адпрацоўваюцца практычныя дзеянні па прыёме ваеннаабавязаных, праводзіцца зняцце з захоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі».
4 мая ў беларускіх войсках пачалася праверка сіл рэагавання, а 7 чэрвеня — заняткі па баявой гатоўнасці, у рамках якіх, паводле інфармацыі Міністэрства абароны, адпрацоўваецца «перавод з мірнага на ваенны час».
Аналітык: Лукашэнка робіць усё, што падказваюць з Масквы, каб трымаць Украіну ў напружанні





