Фота ілюстрацыйнае
Свята Святой Тройцы пачалі адзначаць у канцы IV стагоддзя, пасля таго, як у 381 годзе на Сусветным саборы ў Канстанцінопалі быў афіцыйна прыняты догмат аб Тройцы — Богу ў трох абліччах.
На Тройцу ў праваслаўных храмах белыя ўборы духавенства, у якіх служылі са свята Узнясення Гасподняга, мяняюць на зялёныя. Зялёны колер у праваслаўі — сімвал Святога Духа.
Паводле падання, напоўніўшыся Святым Духам, Пётр і іншыя апосталы пачалі славіць Бога на розных мовах, якіх раней не ведалі. Гэта так уразіла людзей, якія знаходзіліся вакол, што многія паверылі ў Ісуса Хрыста і ў той жа дзень сотні людзей прынялі Святое Хрышчэнне. З таго моманту колькасць хрысціян павялічвалася з кожным днём.





