Фота: скрыншот АНТ

«Многія заяўлялі, што нібыта беларуская сельская гаспадарка спыніцца, таму што не будзе запасных частак для імпартнай тэхнікі. Пры гэтым імпартнай трактарнай тэхнікі ў нас толькі 4%, кормаўборачных камбайнаў — 12%, збожжаўборачных камбайнаў — 22%.

Гэтыя лічбы не з'яўляюцца крытычнымі. Мы дастаткова спакойна ўсё перажывем. І дзякуй Богу, што мы даўно пачалі займацца імпартазамяшчэннем. Санкцыі нас на лапаткі не пакладуць. А калі нейкія тонкасці будуць, будзем аператыўна рэагаваць», — сказаў Ігар Брыло.

Ён дадаў, што «ў Беларусі не было і не будзе галодных бунтаў». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру