Паклонская паведаміла, што ўказ аб яе адстаўцы быў падпісаны ў сувязі з яе пераходам на іншую працу.

Былая пракурорка Крыма і дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» пасля пачатку вайны выказалася, што літара Z з'яўляецца сімвалам «трагедыі і гора».

«Гэтая літара Z сімвалізуе трагедыю і гора як для Расіі, так і для Украіны. Чаму? Ды таму што гінуць і рускія салдаты, расіяне, і бацькі атрымліваюць розныя весткі. Гэта — бяда. Бо міністэрства абароны гаворыць, столькі загінула, столькі параненых. Няўжо гэта радасць? Не», — сказала яна.

Таксама Паклонская назвала ўварванне ва Украіну «катастрофай» і ўдзельнічала ў перадачы расійскай гуманітарнай дапамогі жыхарам захопленых рэгіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0