У найбліжэйшыя месяцы фарсіраванне рэк, верагодна, стане адным з найбольш важных, вызначальных фактараў у ходзе вайны, гаворыцца ў свежай справаздачы брытанскай ваеннай разведкі.

Цэнтральны і ключавы ўчастак фронту расійскай арміі працягласцю 90 кіламетраў размешчаны на захад ад ракі Северскі Данец. Для дасягнення поспеху на цяперашнім аператыўным этапе наступлення на Данбас Расіі давядзецца або праводзіць амбіцыйныя флангавыя манеўры, або вырашыцца на фарсіраванне ракі.

Да гэтага часу ўкраінскім сілам часта ўдавалася разбурыць масты перад адступленнем. У той час як Расія спрабавала наладзіць складаную каардынацыю, неабходную для правядзення паспяховых буйнамаштабных перапраў праз рэкі пад абстрэламі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру