Раней Алену Гнаўк асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» паводле двух іншых артыкулаў. У маі 2021 года яна атрымала два гады «хатняй хіміі» ў межах «карагоднай справы». А потым у верасні жанчына атрымала новы тэрмін — яшчэ два гады «хіміі». Паводле абвінавачання, Алена Гнаўк падчас разгляду сваёй ранейшай крымінальнай справы за ўдзел у «карагодзе пратэсту» вымавіла фразу, дзе была абраза на адрас Лукашэнкі. Сумарнае пакаранне — тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

11 студзеня 2022 года Алену затрымалі чарговы раз і арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі» ў сувязі з апошнім затрыманнем у снежні. У пружанскім ІЧУ ёй забаранілі перадачы, чытаць і пісаць. У знак пратэсту Алена абвясціла галадоўку. 

З «сутак» пенсіянерку не выпусцілі — супраць яе завялі дзве крымінальныя справы па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк 23 лістапада 2021 года размясціла ў Фэйсбуку і Інстаграме «ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было скіраванае на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

На пачатку сакавіка Алена была пераведзеная з баранавіцкага СІЗА-6 у СІЗА-1, адтуль — у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Пасля яе зноў перавялі ў СІЗА-6, перад судом — у Пружанскі ІЧУ.

На пачатку мая Алена Гнаўк абвяшчала галадоўку за кратамі. Яна патрабавала, каб лісты, якія яна напісала, дахадзілі адрасатам. Алена трымала галадоўку больш за тыдзень і дамаглася таго, каб ёй пачалі аддаваць лісты.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16