Фота: BBC Food

Каб згатаваць пірог старгейзі, вам спатрэбіцца:

  • 30 грамаў масла,
  • 1 дробна пасечаная цыбуліна,
  • 1 дробна нарэзанае сцябло цыбулі-парэя,
  • 3 дробна нарэзаныя лусты бекону (вэнджанага або нявэнджанага),
  • 20 грамаў мукі,
  • 3 сталовыя лыжкі сухога белага віна,
  • 250 мілілітраў рыбнага булёну,
  • 300 грамаў густых вяршкоў не менш чым 30% тлустасці,
  • дробка шафрану (калі ёсць),
  • чайная лыжка солі,
  • невялікі пучок свежай пятрушкі (пасечаны),
  • 3 яйкі (два з іх трэба зварыць укрутую і нарэзаць, адно — узбіць),
  • 200 грамаў слоенага цеста,
  • 6 маленькіх скумбрый (выдаліце з іх хрыбет і хвост)
  • свежазмолаты чорны перац,
  • для падачы: вараная маладая бульба і зялёная гародніна.
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  2. Вазьміце глыбокую патэльню з моцным дном. Растапіце ў ёй на павольным агні масла, дадайце цыбулю, парэй і бекон. Смажце ўсё на павольным агні да вельмі мяккага стану, але не чакайце, пакуль прадукты стануць бурэць.
  3. Усыпце муку і смажце ўсё яшчэ хвіліну. Дадайце белае віно і рыбны булён, добра ўсё размяшайце, каб не было камячкоў, і давядзіце да кіпення. Паменшыце агонь і варыце сумесь 5—10 хвілін, пакуль яна не загусцее. Дадайце вяршкі і зноў давядзіце да кіпення, памешваючы пры гэтым, пакуль у вас не атрымаецца густы соус. Дадайце ў сумесь шафран, соль і трохі перцу, а таксама пятрушку і здробненыя вараныя яйкі.
  4. Раскачайце цеста ў пласт таўшчынёй прыкладна ў 3 міліметры. Выражце доўгую палоску цеста ў 2 сантыметры шырынёй. Вазьміце глыбокую форму для пірага, намачыце яе абадок вадой і прыцісніце да яго палоску цеста. Наліце ў форму трохі падліўкі і размясціце ў ёй скумбрыю так, каб рыбы знаходзіліся каля краёў формы. Паліце рэшткамі падліўкі.
  5. Выражыце кавалак цеста, крыху большы за форму, а потым зрабіце ў цесце дастаткова вялікія надрэзы, каб праз іх маглі прайсці галовы скумбрыі. Асцярожна апусціце цеста ў форму для пірага і памясціце рыбу ў цеста так, каб галовы тырчалі з пірага. Змажце будучы пірог узбітым яйкам і выпякайце яго на працягу 40-45 хвілін, пакуль выпечка не стане залацістай і хрумсткай. Падавайце пірог старгейзі з маладой бульбай і зялёнай гароднінай.

Рэцэпт на выхадныя. Клубнічная паўлава — лёгкае і далікатнае пірожнае

Рэцэпт на выхадныя. Персікавы коблер — традыцыйны амерыканскі дэсерт

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
<·)))< / Адказаць
31.07.2022
кашмар хамсы
1
харэ убивать рыбов! рыбэ пратэстуе! / Адказаць
31.07.2022
хозяюшок, а рыб должно быть ровно 6? ни больше, ни меньше?
0
пойду дальше убивать креветок. отмороженных. сегодня суши / Адказаць
31.07.2022
сегодня был боулинг... а его лет 16 не было у меня...
ШОСтая дорожка... лучше всего у меня получалось ШОСтым (детским) шарыкам... я думала - это мой любимый размер - 9-й... ан нет - это был ШОСты. а 9-го там не было вообще
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру