Пад Гроднам «Шкода» сутыкнулася з грузавіком, адзін з кіроўцаў загінуў
13 чэрвеня недзе апоўдні на аўтадарозе «Гродна—Сапоцкін» каля павароту на вёску Навумавічы сутыкнуліся легкавая «Шкода» і грузавік «МАЗ», паведамляе МУС.
37-гадовы кіроўца «Шкоды», загінуў на месцы, 62-гадовы кіроўца «МАЗа» шпіталізаваны.