Фота: Следчы камітэт
Галоўныя прычыны гібелі людзей: ігнараванне правіл бяспечных паводзін, у большасці выпадкаў падмацаванае ўжываннем алкаголю, адсутнасць кантролю з боку бацькоў за дзецьмі, купанне ў забароненых месцах.
Так, 11 чэрвеня 46-гадовы жыхар Столінскага раёна разам са сваім знаёмым падчас рыбалкі ўжывалі алкаголь. Пасля мужчыны вырашылі выкупацца ў сажалцы паблізу вёскі Верхні Церабяжоў. Падчас купання адзін з іх стаў тапіцца, а сябар ягоны дапамагчы яму не змог, ратавальнікі дасталі толькі ўжо мёртвае цела.
16-гадовы падлетак у кампаніі сваіх аднакласнікаў адпачываў на беразе кар'ернага вадаёма ў Оршы. Яны пайшлі плаваць на надзіманым матрацы, а праз некаторы час школьнік недзе прапаў. Паводле папярэдніх звестак, падлетак не ўмеў плаваць, а ў ваду пайшоў за кампанію з сябрамі.





