Вільня ўспрымае ў якасці сур'ёзнай пагрозы ўнесены ў Дзярждуму Расіі законапраект аб адкліканні прызнання Масквой незалежнасці Літвы, заявіў кіраўнік МЗС краіны Габрыэлюс Ландсбергіс у інтэрв'ю Foreign Policy.

«Я б назваў гэта пагрозай, непасрэднай пагрозай Літве, і мы сур'ёзна ставімся да ўсіх гэтых пагроз, нават калі чалавек [які ўнёс законапраект] не вядомы палітычнай сур'ёзнасцю ў расійскіх палітычных колах», — сказаў літоўскі міністр.

Ландсбергіс таксама назваў Расію «вельмі небяспечным суседам», патлумачыўшы, што ў Вільні з гэтай прычыны сур'ёзна ставяцца да ўсяго, што кажуць у Маскве.

Гаворка ідзе пра законапраект, які ў ніжнюю палату парламента ўнёс дэпутат ад «Адзінай Расіі» Яўген Фёдараў.

Фёдараў растлумачыў, што скасаванне пастановы Дзяржсавета СССР дазволіла б аспрэчыць сяброўства Літвы ў NATO, бо правілы альянсу не прадугледжваюць сяброўства спрэчных юрыдычных суб'ектаў. На яго думку, улады рэспублікі «злоўжываюць сваім статусам» і пагаршаюць адносіны з Расіяй.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1