«Сёння адбыўся абстрэл тэрыторыі вёскі Займішча гарадской акругі Клінцы. Пашкоджана некалькі жылых дамоў. Па папярэдняй інфармацыі, параненыя чатыры чалавекі. Ім аказваецца ўсебаковая медыцынская дапамога».

Губернатар паведаміў, што на месцы працуюць аператыўныя службы.

Тэлеграм-канал «Осторожно, новости» са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляе, што ў горадзе Клінцы — «выбух і пажар, а ў небе лётаюць верталёты», у горадзе няма святла і вады.

Клінцы знаходзяцца за 50 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1