«Мной спыняецца вядзенне сацыяльных старонак і якая-небудзь публічная дзейнасць. Цяпер буду займацца выкананнем пастаўленых Генеральным пракурорам Расіі задач у адпаведнасці з Федэральным законам «Аб пракуратуры РФ», — заявіла Паклонская.

Былая пракурорка Крыма і дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» пасля пачатку вайны выказвалася, што літара Z з'яўляецца сімвалам «трагедыі і гора».

Таксама Паклонская назвала ўварванне ва Украіну «катастрофай» і ўдзельнічала ў перадачы расійскай гуманітарнай дапамогі жыхарам захопленых рэгіёнаў.

Клас
5
Панылы сорам
15
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1