Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Фота: УНІАН

«Мы не бачым пэўных дзеянняў супраць удзелу Беларусі ў гэтай вайне. Напрыклад, арганізаваных па ўсім свеце пікетаў каля беларускіх пасольстваў. Гэта не прэтэнзія, гэта выбар. Я не зусім разумею, якія дзеянні яна робіць нават не для Украіны, а для таго, каб абазначыць, што Беларусь не мела права ў такім аб'ёме ўдзельнічаць у гэтай вайне», — сказаў пра Святлану Ціханоўскую Падаляк, адказваючы на пытанне, ці разглядаюць яны магчымасць сустрэчы з ёй цяпер.

«Мала заклікаць, трэба рабіць. Ідзіце да амбасады і кажаце: «Калі ласка, спыніце выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для атакі на Украіну». Ёсць шмат шляхоў і тэхналогій. Ведаеце, трэба менш гаварыць, а больш выконваць канкрэтныя дзеянні. У гэтым заўсёды дэфіцыт. Ну, заклікалі, добра. Далей што?» — дадаў ён.

У адказ на гэта на сайце Motolko.help прывялі факты, якія аправяргаюць гэтыя словы. Ніжэй пералічваем некаторыя з іх.

27 лютага — Ціханоўская заклікала беларусаў выйсці на пратэст супраць вайны.

17 сакавіка — Ціханоўская ў ААН заклікала прыцягнуць Лукашэнку да трыбунала ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

Пратэсты супраць вайны каля пасольстваў Беларусі былі ў розных гарадах: Варшава, Берлін, Беласток, Лондан, Тэль-Авіў, Вільня і многіх іншых.

Беларусы неслі кветкі да амбасады Украіны ў Мінску.

Акцыі пратэсту супраць вайны праходзілі ў Мінску.

Партызаны падпалілі рэлейную шафу, каб запаволіць рух цягнікоў з тэхнікай, і па іх быў адкрыты агонь.

«Кіберпартызаны» правялі атаку на камп'ютарную сетку чыгункі.

Выданне The Washington Post прысвяціла артыкул беларускім «рэйкавым партызанам».

Тысячы беларусаў штодня паведамляюць інфармацыю аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі, якую публікуе «Беларускі Гаюн».

«Цэнтр беларускай салідарнасці» з самага пачатку вайны дапамагае ўкраінскім уцекачам у Варшаве жыллём і рэчамі.

Многія з беларусаў паехалі ва Украіну добраахвотнікамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру