У жніўні пройдзе вялікая працэсія з Жыровічаў у Мінск
З 19 па 26 жніўня ў Беларусі адбудзецца вялікі хрэсны ход са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра ў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор да Мінскай іконы Божай Маці, паломнікі за восем дзён пройдуць 250 кіламетраў, паведамляе прэс-служба Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Ілюстрацыйнае фота «Мінск-навіны»
Маршрут паломнікаў будзе праходзіць праз чатыры епархіі і 18 храмаў.
Завершыцца хрэсны ход урачыстым шэсцем па Мінску і малебнам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна перад іконай Божай Маці «Мінская» ў Свята-Духавым кафедральным саборы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ