Судовы працэс з 31 мая ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч, нагадвае «Вясна».
Марыю судзяць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане бессвядомасці або захварэла пасля здзяйснення злачынства псіхічным расстройствам (захворваннем)» (п. 13 арт. 6 КПК).
Яе інтарэсы на судзе прадстаўляе яе маці, сама Марыя не прысутнічае на судзе.
Гэта значыць, што ёй не пагражае крымінальнае пакаранне, але да яе будуць прымяняць прымусовыя меры бяспекі і лячэння.
Заўтра, 15 чэрвеня, у Марыі Дзень народзінаў — ёй спаўняецца 41 год.