Чытайце таксама: «Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Як вядома «Нашай Ніве», абвінавачаным па справе выстаўлены дзесяцікратны мульціплікатар ад «нанесенай шкоды»: у кагосьці сума выкупу перавышае сотню тысяч даляраў.

«Нехта, каб разлічыцца, вымушаны быў прадаць кватэру, нехта — недабудаваны дом. Тыя, хто не прызнаў віну і не сплаціў шкоду, — па-ранейшаму сядзяць. Адказ на пытанні родных кожны дзень ад следчых адзін: «Збірайце грошы»,

— сказаў «Нашай Ніве» абазнаны суразмоўца. 

Тыя, хто кампенсаваў «шкоду», адпушчаныя на працоўныя месцы.

«Выйшлі пад запэўніванне следчых аб мяккім прысудзе, які будзе выглядаць як прымусовыя працы па бягучым месцы работы», — дадаў суразмоўца. 

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру