Сейм Латвіі. Фота: DELFI.LV

Сейм Латвіі. Фота: DELFI.LV

Папраўкі прадугледжваюць, што грамадзяне Расіі і Беларусі або юрыдычныя асобы, заснаваныя ў гэтых краінах, не могуць набыць значную долю або вырашальнае права голасу ў важным з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі прадпрыемстве. 

Калі грамадзяне Расіі ці Беларусі ўжо маюць значны ўдзел ці вырашальны ўплыў у кампаніях, а таксама з'яўляюцца іх бенефіцыярамі, то з таго дня, як кампанія атрымае статус «значнай для нацыянальнай бяспекі», яны больш не змогуць карыстацца правам голасу ў ім.

Рашэнне прынята ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну, а Беларусь, на думку латвійскіх палітыкаў, з'яўляецца саюзніцай Расіі і ў роўнай ступені адказная за агрэсію. Дэпутаты зыходзілі з таго, што Расія ўжо даўно выкарыстоўвае наяўныя ў яе распараджэнні рэсурсы і інфраструктуру, каб уплываць на прыняцце рашэнняў у краінах, якія выкарыстоўваюць яе прыродныя рэсурсы. Палітычны ўплыў у тым ліку аказваецца праз грамадзян Расіі і Беларусі або кампаніі, у тым ліку шляхам інвеставання ў крытычную інфраструктуру ці паслугі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0