Сярод пытанняў пасяджэння называюць:

— мінімальны парог колькасці для стварэння і дзейнасці палітычнай партыі,

— узроставы цэнз заснавальнікаў партый,

— стварэнне арганізацыйных структур у абласцях і сталіцы,

— перыядычнасць абрання кіруючага органа партыі,

— патрабаванні па ліквідацыі партый у выпадку атрымання імі грашовых сродкаў ці іншай маёмасці з замежных крыніц.

Па выніку Савет выказаў меркаванне аб мэтазгоднасці змяненняў законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што партыі ў Беларусі з'явяцца. Аднак у краіне не будзе такіх партый, якія будуць выступаць супраць дзяржавы. На сёння ў Беларусі свабодна дзейнічаюць толькі лаяльныя партыі і псеўдаграмадскія аб'яднанні кшталту БРСМ і Саюза жанчын, задача якіх — імітаваць плюралізм і абслугоўваць інтарэсы ўлады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?