Фота: Reform.by
На тэрыторыі комплексу «Мінск-Мір» з'явіліся вуліца Жарэса Алфёрава, а таксама плошча Стары аэрапорт.
Пляцоўцы ля Свята-Духава кафедральнага сабора прысвоенае імя Мітрапаліта Філарэта.
Сквер у межах вуліц Казінца і Каржанеўскага назвалі ў гонар удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка міліцыі Васіля Цвяткова.
Таксама афіцыйна замацаваныя назвы гістарычных кварталаў Раманаўская Слабада, Старажоўка, Пярэспа і Татарская Слабада.





