Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Палітзняволенага Ігара Краўчанку супрацоўнікі міліцыі затрымалі 25 лютага 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Судовыя слуханні пачаліся 9 чэрвеня.

Краўчанку абвінавацілі ў актыўным удзеле ў акцыях пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля 9 жніўня 2020 года.

У ранейшыя гады абвінавачаны неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у несанкцыянаваных маршах і мітынгах, быў некалькі разоў аштрафаваны па адміністрацыйных справах.

Суд прызнаў яго віну даказанай і вынес рашэнне пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6