Услед за салігорскім «Шахцёрам» ды мінскім «Дынама» атрымалі супернікаў па кантынентальным адборы яшчэ два айчынныя клубы. Сказаць па праўдзе, не пашанцавала з лёсаваннем, што адбылося ў швейцарскай штаб-кватэры УЕФА, ні «Гомелю», ні барысаўскаму БАТЭ.

Пераможцы кубка Беларусі-2022 у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Канферэнцый пазмагаюцца з грэчаскім «Арысам» з Салонікаў. Гульні адбудуцца 21 і 28 ліпеня. Нагадаем, што еўрапейская ізаляцыя вымагае ад беларускіх клубаў праводзіць хатнія матчы за межамі рэспублікі. Таму для прыёма «Арыса» гамяльчанам трэба будзе абраць адну з арэн Арменіі, Азербайджана альбо Грузіі.

БАТЭ з усіх магчымых варыянтаў выпаў прадстаўнік чэмпіяната Турцыі, «Каньяспор». Сустрэчы пройдуць у тыя ж даты, што і ў «Гомеля», але барысаўчане прывітаюць апанентаў альбо ў Венгрыі, альбо ў Турцыі.

Таксама сталі вядомы каманды, якія выпадуць «Шахцёру» ды мінскаму «Дынаму» ў выпадку поспеха беларускіх клубаў на старце адбора. Чэмпіён краіны з Салігорска, калі адужае славенскі «Марыбор», у другім раўндзе Лігі Чэмпіёнаў кіне выклік лепшаму з пары «Шэрыф» (Малдова) — «Зрыньскі» (Боснія і Герцагавіна). Што ж тычыцца сталічнага клуба, то пры скарэнні чарнагорскага «Дзечыча» наступным яго апанентам будзе ізраільскі «Хапаэль» з Беер-Шэвы. Гульні адбудуцца 21 і 28 ліпеня.

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0