«Сёння ў 6.50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе — Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае — Ніл. Як хацела мама. Малыш крыху паспяшаўся з’явіцца на свет і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі», — напісала Наста.

Гэтае дзіця для сям'і Дашкевічаў — чацвёртае. 

Зміцер Дашкевіч цяпер — палітвязень. У сярэдзіне сакавіка 2022-га яго разам з Настай выклікалі на допыт, а напярэдадні Дня Волі асудзілі на 15 сутак. З таго часу ён за кратамі: Дашкевіча зрабілі падазраваным па «народным» 342 артыкуле КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Яму пагражае да 4 гадоў калоніі.

Заведзеная крыміналка па тым жа артыкуле і на Насту. 

Чытайце пра гэту сям'ю падрабязней:

Неймаверная гісторыя кахання Змітра і Насты Дашкевіч

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5