39-гадовы Аляксандр Друке і 27-гадовы Эндзі Х'юн былі ў складзе 92-й механізаванай брыгады УСУ і зніклі падчас бою каля Збіцкага пад Харкавам 9 чэрвеня. Іх пошукі ні да чаго не прывялі.

Група Task Force Baguettе, якая складаецца з замежных добраахвотнікаў, якія ваююць на баку УСУ, заявіла, што двух амерыканцаў узялі ў палон расійскія войскі.

«З таго часу мы нічога пра іх не чулі. Інфармацыя была пацверджаная ўкраінскай выведкай», — гаворыцца ў паведамленні групы.

Але самога моманту захопу ў палон ніхто на свае вочы не бачыў.

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс заявіў, што ЗША ў курсе «непацверджаных паведамленняў аб узяцці ў палон двух грамадзян ЗША». 

«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй і знаходзімся ў кантакце з украінскімі ўладамі. Мы ўстрымаемся ад далейшых каментароў з меркаванняў прыватнасці», — цытуе CNN Прайса.

Вядома, што Аляксандр Друке родам са штата Алабама. Па словах сваякоў, раней ён служыў у Іраку. Эндзі Х'юн нарадзіўся ў Каліфорніі, служыў у марской пяхоце ЗША.

Сітуацыя тым больш трывожная, што на мінулым тыдні трох узятых у палон замежных байцоў УСУ прысудзілі да смяротнага пакарання ў самаабвешчанай «ДНР». Іх абвінавацілі ў наёмніцтве і спробах гвалтоўнага захопу ўлады.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
8