Перамовы па вызваленні палонных абаронцаў Марыупаля працягваюцца
Перамовы па вызваленні палонных абаронцаў Марыупаля працягваюцца, паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў.
Абаронца Марыупаля на «Азоўсталі». Фота Дзмітрыя Казацкага, AP
Большасць з іх трымаюць на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці. Але невядома, ці ўсе палонныя знаходзяцца там.
Раней паведамлялася, што на тэрыторыі «Азоўсталі» ўзялі ў палон каля 2500 чалавек з батальёна «Азоў».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ