Беларуская бульба на рынку каштуе ад 2 рублёў за кілаграм, але гэта маленькая. Сярэдняя — 3,5 рубля, вялікая ‒ 4,5.

Бульба з Азербайджана — ад 2,99 рубля. Расійская ранняя — 4-5 рублёў.

А што ў суседзяў?

Самы танны варыянт у суседзяў — у Польшчы, дзе маладыя клубні каштуюць 2 злотых за кілаграм у крамах (1,2 беларускага рубля), на рынках — па 3-5 злотых (1,7-2,9 беларускага рубля).

У Літве на рынках сёлетняя бульба каштуе 1,5 еўра за кілаграм (каля 4 беларускіх рублёў).

У супермаркетах Латвіі ранняя агародніна абыдзецца ў раёне 1 еўра (2,7 беларускага рубля).

Маладая бульбачка ў крамах Украіны каштуе каля 40 грыўняў (але кошты могуць адрознівацца ў розных рэгіёнах), прыкладна столькі ж на рынках (3,5 беларускага рубля).

У расійскіх супермаркетах маладая бульба каштуе каля 100 расійскіх рублёў (4,4 беларускага рубля).

З'явіліся лісічкі

У Інстаграме Камароўкі сёння распавялі, што на рынку прадалі першае вядро лісічак з Гродзенскай вобласці. 1,5 кілаграма грыбоў абышліся пакупніку ў 25 рублёў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0