«Ішла размова. Я анансую. Будуць змены ў сістэме аплаты працы», — сказаў Піневіч.

Па яго словах, хутка выдадуць дакумент, у якім будуць фармалізаваныя даручэнні Лукашэнкі наконт заробкаў медыкаў. Піневіч сцвярджае, што павелічэнне заробкаў закране ўсіх медыкаў краіны, але ў тых, хто працуе «на больш важных, складаных участках», павышэнне будзе больш.

Міністр назваў павышэнне заробкаў падарункам Лукашэнкі, які трэба адпрацаваць.

«У любым выпадку, напярэдадні прафесійнага свята такі ад кіраўніка дзяржавы чарговы для нас падарунак, які мы павінны ў тым ліку адпрацаваць на сваіх працоўных месцах. Якасць, даступнасць аказання медыцынскай дапамогі для нас з'яўляюцца прыярытэтам», — сказаў ён.

Reform.by нагадвае, што з увядзеннем кавідных даплат сярэднія заробкі ў беларускай медыцыне выраслі. Аднак у апошнія месяцы на фоне зніжэння захворвальнасці, паводле звестак статыстыкі, заробкі ў ахове здароўя зніжаюцца. Так, калі ў лютым сярэдняя зарплата ў медыкаў складала 1409 рублёў, у тым ліку ў дактароў 2323,5 рубля, а ў сярэдняга медыцынскага персаналу — 1457 рублёў, то ў красавіку сярэдняя зарплата ў дактароў ужо была 2129,4 рубля, у сярэдняга медперсаналу — 1296,3 рубля, а ў цэлым па галіне — 1308,7 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3