«Згодна з дзеючым беларускім заканадаўствам, Сафія Сапега мае права падаць хадайніцтва пра памілаванне і вызваленне ад крымінальнай адказнасці як асоба, што «спрыяе раскрыццю злачынстваў і ліквідацыі наступстваў іх здзяйснення». Разгляд такіх зваротаў уваходзіць у кампетэнцыю прэзідэнта Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

У расійскім МЗС адзначылі, што пры прыняцці такога рашэння ўлады ўлічваюць ступень грамадскай небяспекі зробленага, наяўнасць раскаяння і прызнанне віны з боку асуджанага, супрацоўніцтва са следствам, і пагашэнне ўсіх накладзеных штрафаў.

Сапегу затрымалі 23 мая 2021 года разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-канала «Нехта» Раманам Пратасевічам у выніку пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня.

Першапачаткова абвінавачванне было выстаўленае па сямі артыкулах КК Беларусі, у тым ліку аб распальванні варожасці, арганізацыі пагроз сілавікам і суддзям, перашкодзе працы журналіста, незаконным зборы асабістых даных. Але Сапегу прызналі вінаватай паводле двух артыкулаў: аб распальванні варожасці і незаконным зборы даных аб прыватным жыцці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру