Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Транспартная федэрацыя DI Transport (Данія) адрэагавала на заяву міністра транспарту краіны Трынэ Брамсэн адносна кіроўцаў грузавікоў з трэціх краін. Міністр заявіла, што працаўладкаванне вялікай колькасці кіроўцаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, можа сур'ёзна сказіць канкурэнцыю і прывесці да пагаршэння ўмоў працы.

У адказ на гэтыя каментары, а таксама на заклік міністра абмежаваць набор кіроўцаў з трэціх краін, DI Transport папярэдзіла, што абмежаванне працаўладкавання гэтых кіроўцаў будзе мець «сур'ёзныя наступствы для транспартнай галіны».

У DI Transport лічаць, што ЕС мае патрэбу ў спецыялістах з трэціх краін з-за недахопу кіроўцаў.

Кіраўнік аддзела транспартнай палітыкі DI Transport Рунэ Наак адзначыў, што калі будуць уведзеныя дадатковыя абмежаванні, грузавікам прыйдзецца прастойваць, таму што не будзе кіроўцаў, якія маглі б імі кіраваць. Паводле яго слоў, гэта ўскладніць дастаўку тавараў у краіны ЕС і зробіць іх даражэйшымі.

У DI Transport спаслаліся на нядаўняе даследаванне Transport Intelligence, у якім гаворыцца, што ў 10 еўрапейскіх дзяржавах у сукупнасці не хапае 425 тысяч кіроўцаў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
11
Сумна
0
Абуральна
0