Мемарыяльная дошка Васіля Быкава ў сяле Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці, адкрытая ў кастрычніку 2020 года. Фота: nlb.by
Праўда, гэта пакуль толькі рэкамендацыі — Міністэрства цяпер павінна з імі пазнаёміцца і вырашыць, ці абнаўляць навучальныя праграмы і калі так, то як гэта рабіць.
«Калі будзе загад Міністэрства, тады можна будзе казаць пра тое, што рашэнне прынята, — тлумачыць Вікторыя Топал, галоўная рэдактарка сайта «Новая ўкраінская школа». — Гэтая працоўная група не можа загадаць унесці камусьці змены, гэта прамежкавае рашэнне, якое павінна зацвердзіць Міністэрства».
Варта адзначыць, што нядаўна ўкраінскі пісьменнік і дыпламат Сяргей Баршчэўскі публічна выступаў супраць выкідання з праграмы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і Васіля Быкава. Ён, добра знаёмы з беларускай літаратурай і ўвогуле сітуацыяй у Беларусі, абураўся:
«Выдаліць Васіля Быкава, самага вядомага з непрымірымых апанентаў Лукашэнкі, вымушанага эміграваць з радзімы, куды ён вярнуўся за месяц да смерці? Я бачыў шматлюднае пахаванне Васіля Быкава ў Мінску пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў чэрвені 2003 года. Пахаванне, пераўтворанае ў масавы пратэст».
Пакуль што, як выглядае, падобныя аргументы водгуку не знаходзяць. Але, магчыма, да іх прыслухаюцца ў міністэрстве.
Чытайце таксама:
Украінскі пісьменнік: Ці павінен Васіль Быкаў адказваць перад украінцамі за Лукашэнку?





