Фота: AP
«Пасяджэнне калегіі камісараў завершанае. Пацверджанае рашэнне, прынятае ўчора ўвечары. Статус кандыдата для Украіны і Малдовы. Грузія павінна выканаць умовы для атрымання статусу», — напісаў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.
Пазней кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пацвердзіла, што ЕК рэкамендуе прадастаўленне Украіне статусу краіны-кандыдата ў ЕС.
Рашэнне аб наданні або адмове ў статусе кандыдата будуць прымаць лідары ЕС на саміце ў Бруселі 23-24 чэрвеня.
Уладзімір Зяленскі наступным чынам адрэагаваў на рашэнне Еўракамісіі.
«Гэта першы крок да сяброўства ў ЕС, які, безумоўна, наблізіць нашу перамогу. Дзякуй за гістарычнае рашэнне».