«Беларусбанк» часова не ажыццяўляе міжнародныя пераводы фізічных асоб у далярах ЗША», — паведамілі ў кантакт-цэнтры банка. Пры гэтым у фінустанове не змаглі ўдакладніць магчымыя тэрміны аднаўлення працы з пераводамі ў далярах.

Таксама банк не праводзіць міжнародныя пераводы ў канадскіх далярах, дацкіх і нарвежскіх кронах, грыўнях, фунтах стэрлінгаў, швейцарскіх франках. «Акрамя таго, не ажыццяўляюцца міжнародныя банкаўскія пераводы ва Украіну», — гаворыцца на сайце банка.

З якой даты адмянілі пераводы ў гэтых валютах, у кантакт-цэнтры банка не змаглі паведаміць, але ўдакладнілі, што «прадстаўленая вышэй інфармацыя размешчаная банкам сёння».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру