«Так, сярод еўрапейскіх краін безумоўным лідарам у колькасці наёмнікаў, як тых, што прыбылі, так і тых, хто загінуў — з'яўляецца Польшча. З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіну прыбыў 1831 чалавек, з якіх ужо знішчана 378 і 272 вярнуліся на радзіму. За ёй ідзе Румынія — 504 прыбылі, 102 загінулі, 98 з'ехалі. На трэцім месцы Вялікабрытанія: 422 прыбылі, 101 загінулы, 95 з'ехалі», — распавёў ён.

Ёсць у гэтым спісе і Беларусь. Сцвярджаецца, што з нашай краіны з пачатку вайны ва Украіну прыбылі 197 добраахвотнікаў, з іх нібыта 69 забілі, а 59 выехалі з Украіны. 

Між тым мы ведаем колькасць забітых на вайне беларусаў з абсалютнай дакладнасцю.

На сёння вядома пра смерць шасці беларусаў, якія ваявалі добраахвотнікамі на ўкраінскім баку. Усе яны былі з вайсковымі ўшанаваннямі пахаваныя.

Гэта:

  • Ілля «Ліцьвін» Хрэнаў (ваяваў у «Азове» з 2014 года)
  • Аляксей «Тур» Скобля (ваяваў з 2015 года)
  • Зміцер «Тэрор» Апанасовіч (прыехаў у 2022 годзе)
  • Дзмітрый «Ганс» Рубашэўскі (ваяваў з 2015 года)
  • Канстанцін «Дранік» Дзюбайла (ваяваў з 2014 года)
  • Павел «Волат» (быў на вайне з 2016 года)

Такім чынам, дэклараваная расійскай прапагандай лічба разыходзіцца з рэальнай у 12 разоў. 

Ва ўкраінскіх умовах утаіць рэальную колькасць забітых беларускіх добраахвотнікаў нерэальна. Дзейнасць вайсковых фармаванняў, у якіх служаць беларусы, абсалютна адкрытая і празрыстая. 

І яшчэ адно. Мы не маем дакладнай статыстыкі, але па ацэнках «Нашай Нівы», сярод замежных добраахвотнікаў ва Украіне беларусаў — найбольш. Што дакладна — грамадзяне іншых краін, якія загінулі ва Украіне, вядомыя таксама пайменна, як і беларусы. Насамрэч, іх няшмат. Беларусаў загінула адносна многа (шэсць), таму што іх ваюе адносна многа.

Трэба адзначыць, што расійскія вайсковыя прапагандысты маніпулююць паняццямі, называючы ўсіх замежных грамадзян у шэрагах украінскай арміі «наёмнікамі». Гэта не адпавядае міжнародна прынятаму вызначэнню гэтага слова. Значная частка грамадзян іншых краін, якія ваююць за Украіну, маюць падпісаныя кантракты з украінскай арміяй, даўно інтэграваныя ва ўкраінскае грамадства, некаторыя нават маюць украінскае грамадзянства, таму ніяк не могуць з’яўляцца «наёмнікамі». 

Чаму расіяне і лукашэнкаўцы ўвесь час кажуць пра «наёмнікаў»? Проста ім трэба пацверджанне сваёй прапагандысцкай устаноўкі, што Украіну абараняюць «наёмнікі». Таму за «наёмнікаў» выдаюць усіх украінскіх вайскоўцаў, якія цяпер ці ў мінулым мелі замежныя пашпарты. 

Клас
73
Панылы сорам
11
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
5