Мінскае метро пераходзіць на летні расклад руху цягнікоў
З 20 чэрвеня Мінскі метрапалітэн пераходзіць на летні расклад руху цягнікоў, паведамляе прэс-служба метрапалітэна.
Інтэрвал руху ў гадзіны пік на першай лініі складзе 2,5 хвіліны, на другой лініі — 3 хвіліны. Па трэцяй лініі інтэрвал руху ў гадзіны пік складзе 8 хвілін, у дзённы час і па выхадных днях — 12 хвілін.
Летні графік уводзіцца ў сувязі з сезонным зніжэннем пасажырапатоку.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ