Фота: Adoscam/wikimedia.org

Фота: Adoscam/wikimedia.org

Не абавязкова, а можа, і не варта, каб дзіця займалася спортам прафесійна. Але практыкаванні мусяць быць рэгулярнымі, бо толькі так яны дадуць эфект. Вось, у чым дапамагае спорт.

1. Фізічнае развіццё

Фізічныя практыкаванні ўмацоўваюць ўсё цела і фармуюць мышцы. Яны павышаюць сілу і працаздольнасць. Яны дапамагаюць выпрацаваць правільную паставу, зніжаючы рызыку ўзнікнення дэфектаў фігуры і хрыбетніка. А яшчэ дзіця вучыцца правільнай каардынацыі рухаў, што робіць яго менш схільным траўмаў і падзенняў.

2. Здароўе ўнутраных органаў і нервовай сістэмы

Рэгулярныя, але не занадта моцныя, нагрузкі, трэніруюць сэрца. Практыкаванні таксама паляпшаюць працу нервовай сістэмы і мозгу, які лепш забяспечваецца крывёю. А навучанне даецца лягчэй за кошт рэгулявання працы нейратрансмітараў і нервовай сістэмы. Паляпшаецца памяць, дзіця хутчэй прымае рашэнні і не адчувае праблем з канцэнтрацыяй. Гэта дазваляе яму лепш падтрымліваць самадысціпліну.

3. Абмен рэчываў і імунітэт

Спорт таксама паляпшае абмен рэчываў і прадухіляе атлусценне. У такіх дзяцей менш праблем з падтрыманнем здаровай вагі і яны з меншай імавернасцю будуць есці фаст-фуд ці іншую нездаровую ежу. Фізічная актыўнасць таксама падтрымлівае імунную сістэму, таму дзеці не так моцна пакутуюць ад інфекцыяў.

4. Здаровая псіхіка

Фізічная актыўнасць выклікае сакрэцыю гармонаў шчасця у гіпофізе, эндарфінаў. У дзяцей паляпшаецца настрой, расце іх упэўненасць у сабе — не толькі дзякуючы вонкаваму выгляду, але і дзякуючы дасягненню мэтаў і большай веры ў свае магчымасці. Таксама спорт спрыяе разрадцы залішняй энергіі.

5. Характар і матывацыя

Спорт фармуе характар, бо змушае ставіць мэты і дасягаць іх. Ён павышае мужнасць і амбіцыі дзіцяці і заахвочвае яго выходзіць за межы зоны камфорту. Ён дае гонар за дасягненні, але таксама вучыць прымаць няўдачы. Гэта таксама выдатны спосаб навучыцца каманднай гульні, пазнаёміць дзіця з правіламі здаровай канкурэнцыі і сумленнай гульні.

Клас
24
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1